Имя обязывает держать марку

Выпускніца гімназіі каледжа-мастацтваў Заліна Хізрыева вельмі творчая і арыгінальная дзяўчына. Родам яна з Бабруйска, але наш горад сонца і маладосці назаўсёды застанецца ў яе сэрцы. Маладзечну яна нават прысвяціла вершаваныя радкі.

Имя обязывает держать марку "Маладзечанская газета"

Заліну назваў тата, дарэчы, ураджэнец     Дагестана. Яна з дзяцінства вылучалася сярод сваіх равеснікаў – і далікатнымі манерамі, якія прывілі ёй бацькі, і здольнасцямі да вучобы, і незвычайным іменем.

— Імя, безумоўна, уплывае на лёс чалавека. Па адной версіі, Заліна мае арабскія карані і пера-кладаецца як «народжаная золатам», па іншай – лацінскага паходжання і азначае «кветка ружы». Спадзяюся, што  імя мне дапамагае па жыцці, але і абавязвае, як кажуць, трымаць марку.

У дзяўчыны выдатныя здольнасці да фізіка-матэматычных навук, яна  вучылася ў адпаведным профільным класе. Але прафесію выбрала творчую.

— З дзяцінства я захаплялася тэатрам, спевамі, танцамі. І гэта той выпадак, калі мара аказалася больш моцнай, — працягвае дзяўчына.

Яна з поспехам закончыла дзевяць класаў, а калі пайшла ў дзясяты і пачала задумвацца аб выбары прафесіі, у інтэрнэце выпадкова знайшла інфармацыю пра нашу гімназію-каледж мастацтваў. З’ездзіла на дзень адчыненых дзвярэй, і ўстанова літаральна пакарыла яе. Заліна нават запомніла дату мерапрыемства – 2 жніўня — і лічыць яе самай шчаслівай і знакавай у сваім лёсе.

Дзяўчына вырашыла не ісці ў адзінаццаты клас і паступіць на тэатральнае аддзяленне гімназіі-каледжа мастацтваў. І гэта ёй удалося. Бацькі спачатку скептычна паставіліся да яе выбару прафесіі, хаця ў радні былі артысты цырка.
Мама і тата бачылі сваю адзіную дачку рэгентам царкоўнага хору. Яны з маленства далучылі яе да веры. Заліна з ранняга ўзросту наведвала нядзельную школу пры Свята-Елісавецінскім храме ў Бабруйску. Менавіта там яна адкрыла для сябе мастацтва. Разам з іншымі юнымі прыха-джанамі ўдзельнічала ў пастаноўках па біблейскіх сюжэтах і на свецкую тэматыку.

З часам Заліна вырашыла, што ў храм прыхо-дзяць людзі, якія ўжо маюць пэўнае разуменне веры. А ў тэатры гледачы розныя, мастацтва здольнае весці да святла і лячыць душы.

Наогул, дзяўчына марыць звязаць свой прафесійны лёс з аперэтай і сёлета паступае ў акадэмію мастацтваў. У Заліны каларатурнае сапрана – самы высокі жаночы голас. У час вучобы ў гімназіі-каледжы яна прымярала на сябе ролі Джудзіты з аднайменнага твора Франца Лягара і Хабанеры з оперы «Кармен» Жоржа Бізэ. А яшчэ літаральна за ноч «асвоіла» італьянскую мову і развучыла знакамітую лірычную кампазіцыю «Luna Tu» з рэпертуару Алясандра Сафіна, з якой выступіла на адным з канцэртаў. Дапамагла дзяўчыне выкладчыца па вакале гімназіі-каледжа мастацтваў Алена Дамарацкая. Яна запісала сваёй выхаванцы італьянскія словы па-руску. Заліна ўжо выходзіла і на сцэну нашага абласнога драматычнага тэатра, калі прымала ўдзел у бенефісе вядучай актрысы Алены Рахмангулавай, якая выкладае спецдысцыпліны ў гімназіі-каледжы мастацтваў. Нават у паўсядзённым жыцці Заліна знаходзіцца ў тым ці іншым творчым вобразе. «Сёння я падобная на Джудзіту», — заўважыла яна ў час нашай размовы.  

У гэтай дзяўчыны таксама незвычайныя хобі, сярод якіх нумаралогія, астралогія, псіхалогія жэстаў. Наогул, знакамітыя прадстаўніцы з гэтым імем дасягаюць поспехаў у абсалютна розных сферах: Маргіева — малдаўская спартсменка, Караева — таджыкская валейбалістка, Шаўлохава — савецкая актрыса, Хугаці — міністр эканамічнага развіцця Паўднёвай Асеціі, Куразава — казахская баскетбалістка, яе суайчынніца Хайрудзінава – тэнісістка, Хадзікава — расійская пісьменніца, драматург, сцэнарыст, расіянка Мядоева – дзяржаўны дзеяч, нарэшце, беларуска Седакова – сярэбраны прызёр чэмпіянату свету па барацьбе 2012 года.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Калі ў вас, вашых блізкіх, знаёмых, сяброў рэдкае імя, ёсць цікавая гісторыя, звязаная з ім, раскажыце нам пра гэта. Тэл. 77-19-61, e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра..

Прочитано 1613 раз
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Другие материалы в этой категории: « Ясенія і яе цыганская песня Іларыя прыйшла з Элады »