Мастацкі кіраўнік Палачанскага Дома культуры Людміла Кандратовіч сабрала сваіх аднадумцаў з вакальнай групы «Сябровачкі», запрасіла дзяцей. Ды і пайшлі яны з песнямі і добрымі пажаданнямі да мясцовых жыхароў. Шчыра віталі валачобнікаў, ад усёй душы падпявалі ім гасцінныя гаспадары Ала Бражыцкая, Раман Мянцюк і іншыя.
Акрамя таго, самадзейныя артысты наладзілі велікодны абрад і ў самімі Доме культуры. Вяла яго Людміла Кандратовіч. Любоў Бажко, Ніна Кавалеўская, Алена Мішчанка, Ірына Бараноўская, Алена Тынкеівч, Ала Аноп прыгожа спявалі, акампаніравала ім Ганна Сянько.
«Хрыстос уваскос! Наступае вясна. Наперад на шчасце, хай злое ўсё згіне!» -- жадалі жанчыны сваім землякам. І абяцалі на наступны год паўтарыць абрад: «Бывайце здаровы, дабро нажывайце, а год прабяжыць, вы зноў нас чакайце!».
Анжаліка КРУПЯНЬКОВА.
Фота: архіў Палачанскага СДК.