Спектакль Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі – частка патрыятычнага праекта «Код памяці: Ад сэрца да сэрца», прысвечанага 80-годдзю Вялікай Перамогі.
Пастаноўка на ваенную тэматыку – сімвал неўміручай памяці пра Хатынь, якая стала помнікам спаленым беларускім вёскам у гады Вялікай Айчыннай вайны. У ёй расказваецца аб трагедыі ў сакавіку 1943 года і мірным даваенным жыцці вяскоўцаў, іх клопатах, пачуццях, надзеях. «Хатыня» – менавіта так называлі сваю вёску мясцовыя жыхары.
Спектакль – боль. Спектакль – горыч. Спектакль – узрушэнне. Ён дазваляе дакрануцца да гісторыі, пакідае глыбокі след у душах людзей, сведчыць пра тое, што і праз дзесяцігоддзі не загаіліся крывавыя раны на сэрцы нашай роднай зямлі.
Тэкст і фота: Людміла ЦАР