
У Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Багдановіча адбылася прэзентацыя кнігі «Максим Адамович Богданович» вядучага навуковага супрацоўніка Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Ірыны Мышкавец.

Ірына Вітальеўна расказала пра тое, што ўяўляе сабой беларуска-расійскі праект. Гэта кніга і фільм пра жыццё і творчасць беларускага класіка. У ёй зроблены акцэнт на яраслаўскі перыяд жыцця Багдановіча, але галоўны лейтматыў у тым, што на яраслаўскай зямлі ўзгадаваўся вялікі беларускі паэт. Прысутныя даведаліся пра тое, што ўяўляе сабой выданне, з якіх раздзелаў складаецца, якія дакументы трэба было падабраць. У кнізе змешчаны два QR-коды, якія выводзяць на дакументальны фільм на рускай мове і фільм у беларускім агучванні.





Першая прэзентацыя выдання нядаўна адбылася ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча. Вельмі цёплай і шчырай атрымалася сустрэча ў Маладзечне. Удзельнікам мерапрыемства стаў таксама наш зямляк, пісьменнік, краязнавец Міхась Казлоўскі. На лірычны лад настроілі музычныя нумары ад рэжысёра Цэнтра студэнцкай творчасці, кіраўніка Народнага літаратурнага тэатра «Жывое слова» БДПУ Алесі Сівохінай.


Тэкст і фота: Людміла ЦАР