Новости Молодечно и Молодечненского района

У Маладзечне прайшла прэзентацыя зборніка вершаў Людмілы Сільновай

  • 2026-01-30 14:27:06
  • Людмила ЦАРЬ

Беларуская паэтэса, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Людміла Сільнова прэзентавала сваю новую кнігу «На празрыстай мове радзімы» ў Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Багдановіча.

У зборнік увайшлі вершы, прысвечаныя роднай мове і роднаму краю, таленавітым людзям Беларусі, любові да кніг. Сустрэча праходзіла ў цёплай сяброўскай атмасферы і стала падзеяй у культурным жыцці Маладзечна. Людміла Данілаўна родам з нашага горада. Яму прысвечаны яе вершы, аўтар натхнёна чытала іх.

Усхвалявалі прысутных творы, напісаныя ў розныя гады, асаблівая ўвага тым, што ўвайшлі ў новы зборнік. Людміла Сільнова адказала на пытанні, звязаныя з яе жыццём і творчасцю.

Сваімі меркаваннямі пра прызначэнне паэзіі падзяліўся пісьменнік, краязнавец, публіцыст Міхась Казлоўскі. Лірычную нотку надалі сустрэчы творы члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, таксама нашай зямлячкі Алены Бельскай.

Тэкст і фота: Людміла ЦАР