Творчая сустрэча з заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь, кампазітарам, кіраўніком арт-групы «Беларусы» Валерыем Шматам сабрала прыхільнікаў музычнай творчасці ў Палацы культуры.
Праект «Асоба эпохі» – адно з традыцыйных мерапрыемстваў Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне. Яно адкрывае магчымасць бліжэй пазнаёміцца з творчасцю вядомых асоб, даведацца пра іх шлях у прафесію і асабісты погляд на з’явы і падзеі.
Вядучая мерапрыемства – музычны журналіст-рэдактар Таццяна Якушава.
Людміла ЦАР
Фота: Аляксей ПЛАТКО