У дзіцячым цэнтры культуры «Расток» прайшоў паўфінал конкурснай інтэлектуальнай гульні «Эрудыт-2024», прысвечанай Году якасці. Яе тэма – «Славутыя імёны Маладзечанскай зямлі XIX стагоддзя і іх дзейнасць».
З адзінаццаці каманд, якія прадстаўлялі навучальныя ўстановы не толькі нашага горада, але і раёна, у фінал выйшлі сем: СШ №2, гімназіі №3, СШ №4, гімназіі №6 г. Маладзечна імя С.Ц. Дзямешкі, гімназіі №7, СШ №14 і Маладзечанскага дзяржаўнага каледжа.
Па выніках гульні ўсе каманды-ўдзельніцы фіналу былі адзначаны дыпломамі фіналістаў і медалямі, а кіраўнікі каманд – падзякамі. Дыплом пераможцы, медалі і статуэтку атрымала каманда «Зорум» Маладзечанскай сярэдняй школы №4, якая набрала 14 балаў з 18 магчымых. Віншуем пераможцаў і жадаем усім далейшых поспехаў!
Вераніка БЕЛАКАВЫЛАВА,
загадчык аддзела па рабоце з дзецьмі і моладдзю ДЦК «Расток»