Ірына Рабушка

Ірына Рабушка

Эл. почта: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Восемь молодежных инициатив из нашего района получили «путевку» на областной этап республиканского проекта «100 идей для Беларуси».

Владислав Шупенько родом из Молодечно. После окончания СШ №11 окончил Полоцкий государственный университет по специальности «экспертиза и управление недвижимостью». Его первое рабочее место – ведущий специалист дочернего унитарного предприятия «Управление капитального строительства Воложинского района».

Понедельник, 30 ноября 2020 11:31

У кожнага члена журы… свой пераможца

Адкрыты конкурс дзіцячай і юнацкай творчасці «Зоркi Маладзечна» даўно стаў папулярным у нашым раёне і за яго межамі. Але арганізатары мерапрыемства – дзіцячы цэнтр культуры «Расток» — штораз стараюцца здзівіць і саміх удзельнікаў, і журы, і публіку. Адзінае, што застаецца нязменным: у ліку пераможцаў заўсёды ёсць маладзечанцы.

— Падрыхтоўка да «Зорак-2020» пачалася яшчэ вясной, і ўжо тады было відавочна, што нам давядзецца працаваць у рэаліях каранавіруснай эпідэміі і ствараць бяспечнае асяроддзе для суддзяў, артыстаў, балельшчыкаў, — зазначыла дырэктар цэнтра Наталля Соніч. – Нават прапаноўвалі ўдзельнікам анлайн-фармат, але яны аддалі перавагу «жывому» выступленню перад журы. У выніку конкурс праводзілі па асобных тэматычных блоках, каб не было стоўпатварэння.

«Зоркі Маладзечна-2020» з’ядналі пачынаючых вакалістаў (як сольных, так і калектывы) і танцораў ад 6 да 18 гадоў. Упершыню далучыліся прадстаўнікі Гомельскай і Гродзенскай абласцей. Першапачаткова заяўкі падалі амаль паўсотні ўдзельнікаў, у фінал адабралі 25 лепшых нумароў – сярод іх і адбывалася галоўная барацьба за пераможныя кубкі, дыпломы. Лепшых вылучалі ў асобных узроставых катэгорыях. Абмежаванняў у творчасці не было. Таму дзеці арыентаваліся на ўласны густ, яны аддавалі перавагу як сучасным плыням, так і традыцыйнай культуры.

Дарэчы, сёлета быў зменены дызайн сімвалічных статуэтак «Зорак», у чым дапамагла адна з мясцовых кампаній па вырабе сувенірнай прадукцыі. Уручылі іх кожнаму лаўрэату.

Адбыўся конкурс у цэнтралізаванай клубнай сістэме. У падарожжа па творчым небасхіле запрасілі вядучыя: гэта работнікі цэнтра «Расток» Дар’я Гоман (кіраўнік тэатральнай студыі «Амплуа») і Павел Бажко (кіраўнік танцавальнай студыі «TopStyle»), а таксама юныя выхаванцы ўзорнай студыі эстрадных спеваў «Брава!» Ніна Марачкоўская і Данііл Коцік.

У журы былі выкладчыкі педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, Мінскага каледжа мастацтваў, Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К. Агінскага. Трэба заўважыць, што ўсе яны працавалі абсалютна бясплатна. Але мэта ў іх была: суддзі даўно ведаюць, што на гэтым конкурсе можна адшукаць патэнцыяльных абітурыентаў творчых устаноў адукацыі. Таксама сёлета кожны член журы мог заснаваць уласную дадатковую намінацыю і прысудзіць у ёй перамогу канкурсанту, які найбольш спадабаўся. Трэба заўважыць, што сярод суддзяў не было спецыялістаў цэнтра «Расток» — і гэта даўняя традыцыя, ад якой арганізатары мерапрыемства не адступаюць.

На пераможным п’едэстале нямала маладзечанцаў: сольныя выканаўцы – Карына Кіндзякова (цэнтр «Расток»), Дар’я Залуцкая (Аляхновіцкая СШ), Раман Белянкевіч (політэхнічны каледж); у харэаграфіі вызначаны студыі «TopStyle» (цэнтр «Расток») і «Victoria dance studio» (прыватнае аб’яднанне).

А Гран-пры паехала на Гродзеншчыну – яго ўладальнікам стала трыа Верцялішкаўскай дзіцячай школы мастацтваў. Акрамя ўзнагарод, пераможцы атрымалі салодкія падарункі.

Ірына РАБУШКА.

Фота: архіў ДЦК «РАСТОК».

P.S. Ахоўныя маскі знятыя толькі для фотасюжэтаў.

 

 

 

Навучэнцы Маладзечанскага дзяржаўнага каледжа ў ліку прызёраў міжнароднага чэмпіянату кандытарскага мастацтва.

Людмила Рогозина куда больше рада, когда муж приходит домой не с букетом цветов, а, например, с пластмассовыми фруктами или цементом...

Страница 1 из 130