06.03.2017 10:09

Сустрэча з Наталляй Батраковай пройдзе 6 сакавіка ў Маладзечне

У прыхільнікаў творчасці вядомай беларускай пісьменніцы Наталлі Батраковай будзе магчымасць задаць ёй свае пытанні, пачуць у яе выкананні песні, напісаныя на ўласныя вершы.

Наталья Батракова. Наталья Батракова. www.ctv.by


І, безумоўна, набыць новыя кнігі, атрымаць аўтограф аўтара. Сустрэча адбудзецца 6 сакавіка ў 17.00 у бібліятэцы «Верасок». Уваход вольны.

Кнігі Наталлі Батраковай ніколі не затрымліваюцца на паліцах бібліятэкі. Яе раманы «Территория души», «Площадь согласия», «Мир бесконечности» адразу пасля выхаду сталі бестселерамі.

Некалькі гадоў таму пісьменніца сустракалася з чытачамі цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Багдановіча. Тады найчасцей гучала пытанне, ці будзе працяг кнігі «Миг бесконечности». Аўтар паабяцала напісаць яго і стрымала слова. Новая кніга Наталлі Батраковай называецца «Бесконечность любви, бесконечность печали…».

У маладзечанцаў ёсць цудоўная магчымасць пачуць з першых вуснаў аб тым, як ствараўся новы раман. Напярэдадні свята жанчын ЦРБ імя Максіма Багдановіча запрасіла пісьменніцу на сустрэчу з прыхільнікамі яе творчасці, у час якой адбудзецца прэзентацыя і новага  паэтычнага зборніка «Экстрасистолы любви. Монолог женщины». Разам з творцай прыедзе Валерый Сафонаў, дырэктар выдавецтва «Икселент», у якім выдадзены новыя кнігі.

Прочитано 2037 раз Последнее изменение 06.03.2017 10:09
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Другие материалы в этой категории: « Ёсць для творчасці прастора Гучы, родная мова! »