06.02.2017 8:19

Беларускаму кнігадрукаванню спаўняецца 500 гадоў

Сёлета наша краіна адзначае 500-годдзе беларускага кнігадрукавання. Яно бярэ пачатак з 1517 года, калі наш славуты зямляк, асветнік і гуманіст Францыск Скарына надрукаваў у Празе «Псалтыр» — першую кнігу на беларускай мове.

Беларускаму кнігадрукаванню спаўняецца 500 гадоў "Маладзечанская газета"



Улічваючы значнасць гэтай падзеі, створаны рэспубліканскі арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні юбілейных культурна-інфармацыйных мерапрыемстваў. Як зазначыў намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Алесь Карлюкевіч, іх галоўная мэта – паказаць ролю і значнасць нашай краіны ў стварэнні і прымнажэнні сусветнай культурнай спадчыны, уклад сучаснай Беларусі ў справу ўмацавання міру і ўзаемаадносін паміж народамі.

Асобная тэма – гістарычнае значэнне асветніцкай дзейнасці Францыска Скарыны, выданні якога сталі фундаментам нацыянальнай культуры, унеслі значны ўклад у развіццё еўрапейскай цывілізацыі. Яшчэ ў канцы мінулага года ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылася прэзентацыя трохтомнай энцыклапедыі «Францыск Скарына». Чакаецца выхад новай кнігі на рускай мове, прысвечанай нашаму кнігадрукару, а таксама факсіміле поўнага збору кніг Скарыны.

На яго радзіме ў Полацку (сёлета горад адзначае сваё 1155-годдзе) пройдзе Дзень беларускага пісьменства, які стане агульнанацыянальным святам.

Прочитано 3156 раз Последнее изменение 06.02.2017 8:19
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.