30.12.2016 14:13

Алег Драбышэўскі . Мастак, улюбёны ў Радзіму

Давайце бліжэй пазнаёмімся з мастаком і яго творчасцю, прасякнутай любоўю да роднага краю, замілаваннем прыродай і павагай да гістарычнага мінулага Беларусі.

Алег Драбышэўскі . Мастак, улюбёны ў Радзіму "Маладзечанская газета"

Алег Драбышэўскі нарадзіў-ся ў пасёлку Гудагай, што  на Астравеччыне.

Вучыўся ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце, закончыў БДУ. Прафесію мастака, кіраўніка выяўленчай студыі атрымаў у Мінскім педінстытуце, прайшоў курс навучання ў пецярбургскіх мастацтвазнаўцаў. Выкладаў выяўленчае мастацтва, сусветную мастацкую культуру, працаваў вядучым мастацкім рэдактарам, загадчыкам мастацкай рэдакцыі ў выдавецтве «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі».
Жывапісец па-свойму адра-джае традыцыі мастакоў-пера-дзвіжнікаў. З мэтай патрыятычнага, духоўнага выхавання, папулярызацыі мастацтва экспазіцыі сваіх твораў ён ладзіць не толькі ў гарадах, але і ў пасёлках, нават вёсках Беларусі. Вялікі поспех мелі яго персанальныя выставы ў Астраўцы, Маладзечне, Заслаўі, Рымдзюнах, Глыбокім, Мядзеле, Варнянах, Гудагаі, Пінску, Оршы, Барысаве, Смаргоні, Ашмянах, Залессі, Іўі, Віцебску, Мінску.
Да 250-годдзя Міхала Клеафаса Агінскага мастаком напісана карціна «Паўночныя Афі-ны» Агінскага», якая была высока ацэнена на рэспублікан-скай выставе «Паланэз» у ста-ліцы. Гэты твор аўтар падарыў Смаргонскаму гісторыка-края-знаўчаму музею.

На выставах «Водар Радзімы», прысвечаных Году культуры ў Беларусі, якія ладзіліся ў Ашмянах, Залессі, Маладзечне, Іўі, мастак упершыню прадставіў карціны, спецыяльна напісаныя да гэтай падзеі. Новыя творы кспанаваліся без назваў, што прыцягвае ўвагу, дае магчымасць прыняць удзел у творчым працэсе.

Спецыялісты, аматары жывапісу характарызуюць творчасць Алега Драбышэўскага як «прасветла-чыстае мастацтва», асаблівасць пейзажаў мастака называюць абагуленым вобразам радзімы.
Драбышэўскі-жывапісец – гэта ўлюбёнасць у родную Беларусь, уменне адчуваць і перадаваць фарбамі «прыроды вечнай чараванне». Пейзажы мастака – гэта палотны, што ствараюцца з Божай дапамогай ад душы і сэрца, з матэрыяльных каштоўнасцей яны ператвараюцца ў сапраўды духоўныя, выклікаюць адчуванне дабра, святла, любові.

Менавіта гэтымі пачуццямі напоўнена карціна, што ўпрыгожыла каляндар на 2017 год, які нашы падпісчыкі атрымаюць разам з першым нумарам газеты 6 студзеня. А работнікі рэдакцыі, у сваю чаргу, абяцаюць у наступным годзе газетнымі публікацыямі і новымі падарункамі выклікаць самыя лепшыя пачуцці ў чытачоў.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://mgazeta.by/kultura/item/737-aleg-drabyshe-ski-mastak-ulyubjony-radzimu.html#sigProId01ef1d2210
Прочитано 1864 раз Последнее изменение 30.12.2016 14:13
Аляксандр Лазоўскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.