13.12.2016 14:23

Творчая дэлегацыя Маладзечанскага раёна пабывала ў Каломне

Яе ўзначальвала загадчыца сектара культуры аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Тамара Дудзіч.

Творческая группа Молодечненского района побывала в Коломне. Творческая группа Молодечненского района побывала в Коломне.

Сёлета адміністрацыя гарадской акругі Каломны і Маладзечанскі раённы выканаўчы камітэт арганізавалі адзін з самых маштабных праектаў – адкрыты фестываль-конкурс патрыятычнай песні «На славу Айчыны», які доўжыўся на працягу года. Прысвячаўся ён 75-годдзю бітвы пад Масквой у Вялікай Айчыннай вайне.

І ў нас, і ў Каломне праводзіліся шматлікія адборачныя туры сярод самадзейных калектываў. Пераможцы былі запрошаны на заключны гала-канцэрт у Палац культуры «Каломна». Маладзечаншчыну прадстаўлялі народны вакальны ансамбль «Беразіначка» Беразінскага СДК, рэжысёр Радашковіцкага цэнтра культуры і адпачынку Паліна Захарчанка, якая выступіла ў якасці сольнай вакалісткі, і юная выхаванка ўзорнай студыі эстрадных спеваў дзіцячага цэнтра культуры «Расток» Мілана Соніч.

Гучнымі апладысментамі віталі творчую дэлегацыю нашага раёна. Высока адзначыў прафесіяналізм і талент маладзечанцаў старшыня журы фестывалю-конкурсу народны артыст Савецкага Саюза Уладзіслаў П’яўко. Ён, дарэчы, таксама выступіў на гала-канцэрце як вакаліст. А нашы выканаўцы ў памяць аб гэтым мерапрыемстве атрымалі дыпломы і сімвалічныя статуэткі.

Варта заўважыць і тое, што з цёплай прамовай да прысутных звярнуўся благачынны цэркваў Каломенскай акругі епіскап Лухавіцкі Пётр. Таксама слова ўзяў выконваючы абавязкі кіраўніка гарадской адміністрацыі Каломны Дзяніс Лебедзеў. «Бязмежная адданасць, патрыятызм, мужнасць і сіла духу тых, хто адстаяў Маскву, заўсёды будуць прыкладам для моладзі і ўсіх нас, народжаных у мірны час», — адзначыў ён.

Для маладзечанцаў кіраўніцтва Каломны арганізавала афіцыйны прыём, у час якога прадстаўнікі гарадоў-пабрацімаў у чарговы раз абмеркавалі далейшыя планы супрацоўніцтва. У перспектыве – больш плённая дзейнасць устаноў культуры і работа з моладдзю. Яркія ўспаміны ад паездкі пакінула і экскурсія па каломенскім краі.

Фота: архіў АДДЗЕЛА ІДЭАЛАГІЧНАЙ РАБОТЫ, КУЛЬТУРЫ І ПА СПРАВАХ МОЛАДЗІ РАЙВЫКАНКАМА.

Прочитано 2108 раз Последнее изменение 13.12.2016 14:23
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.