22.11.2016 12:38

Прырастуць культурай прафсаюзы

«Народныя таленты табе, Беларусь!» – пад такім дэвізам 22 лістапада пройдуць мерапрыемствы, прысвечаныя тыдню прафсаюзнай культуры ў Маладзечанскім раёне.

У фае дзяржаўнай установы культуры «Цэнтралізаваная клубная сістэма Маладзечанскага раёна» (вул. Лібава-Роменская, 71) з 13.00 будзе размешчана выстава работ майстроў народнай творчасці, членаў прафсаюзных арганізацый.

У 15.00 пачнецца святочны канцэрт з удзелам лепшых прафсаюзных калектываў і індывідуальных выканаўцаў аматарскай і мастацкай творчасці прадпрыемстваў раёна, фіналістаў раённага і абласнога прафсаюзных конкурсаў творчасці працоўных калектываў «Новыя імёны Беларусі-2015 і 2016».

Уваход на мерапрыемствы тыдня прафсаюзнай культуры вольны.

Алесь САВІЦКІ

 

Прочитано 1480 раз Последнее изменение 22.11.2016 12:38
Алена Лашук

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.