Ладзіць гэта сапраўднае свята дзіцячы цэнтр культуры «Расток». Сёлета ў фестывалі прынялі ўдзел прадстаўнікі Маладзечна, Мінска, Ліды, Смаргоні, Ракава, Валожына, Вілейкі, Івянца, Вішнева, Калодзішчаў.
-- Штогод колькасць удзельнікаў павялічваецца, -- гаворыць метадыст цэнтра Анжаліка Каралевіч. -- Нездарма ў народзе гавораць: «Танцы, песні, карагоды не выходзяць з моды». А калі яны заснаваныя на народных традыцыях ды падмацаваныя шчодрым талентам і адданасцю саміх выканаўцаў, то народная спадчына будзе жыць і квітнець.
Сёлета фестываль аб’яднаў не адну сотню дзяцей і падлеткаў, педагогаў, з якімі яны вывучаюць беларускую культуру, традыцыі. Прысвячаўся ён Году міру і стварэння.
У святочнай праграме было шмат мерапрыемстваў, у іх ліку экспрэс-конкурс «Гліняны цуд», майстар-клас па выцінанцы, выстаўка вырабаў па дэкаратыўна-прыкладной творчасці, маляванка на аснове народных традыцыйных матываў, фэйс-арт...
Таксама ў «Растку» аформілі тэматычную фотазону «Беларуская хатка». Цяпер арыгінальныя сюжэты будуць нагадваць дзецям пра яркія моманты фестывалю і летнія канікулы, якія яны бавяць з карысцю.
Ірына РАБУШКА.
Фота: архіў ДЦК «РАСТОК».