Ніколь ГАРГІЛАДЗЕ, студэнтка Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта:
-- Нярэдка ў фестывальныя дні мне даводзілася працаваць. Некалькі гадоў запар я летам прадавала марожанае на вуліцы Прытыцкага і ў гарадскім парку. Вядома, стамлялася, бо на фестывалі заўсёды мнагалюдна, але з сябрамі заўсёды наведвала вячэрнія мерапрыемствы. У Цэнтралізаванай клубнай сістэме Маладзечанскага раёна я працавала рэдактарам і вяла сацыяльныя сеткі, напаўняла сайт актуальнай інфармацыяй. Для гэтага пісала заметкі, рабіла фотаздымкі. Дапамагала работнікам клубнай сістэмы у арганізацыі фестывальных пляцовак, на якіх самадзейныя артысты раёна паказвалі сваё майстэрства. Усё гэта трапляла ў гісторыю творчага жыцця ўстановы і раёна.