20.09.2017 11:32

Молодечненские греки поучаствуют в празднике культуры Греции

Беларускае грамадскае аб’яднанне грэкаў «Пелапанэс» рыхтуецца да свята культуры свайго народа. Адбудзецца яно 23 верасня ў рамках 950-годдзя Мінска. Шматлікія тэматычныя пляцоўкі размесцяцца ў Верхнім горадзе. У мерапрыемствах прымуць удзел і маладзечанскія грэкі.

Молодечненские греки поучаствуют в празднике культуры Греции "Маладзечанская газета"


— Наогул, да адметнай даты сталіцы прадстаўнікі кожнай дыяспары, што зарэгістраваны ў Мінску, раскажуць пра свае карані і традыцыі. І гэта выдатная ідэя! Чалавеку важна памятаць, адкуль пайшоў яго род. «Пелапанэс» — адзінае аб’яднанне грэкаў у Беларусі, і размяшчаецца яно ў Маладзечне, — гаворыць яго старшыня Рафаэль Дзельянаў. — Мы з задавальненнем далучаемся да свята і з асаблівым настроем рыхтуемся да яго.

У Беларусі жывуць крыху больш за 600 грэкаў, пераважна ў Мінску і Кобрыне, у Маладзечне іх 30. На свята ў сталіцу яны прыедуць з розных беларускіх гарадоў. Жадаючыя змогуць наведаць майстар-клас па іканапісе, які правядзе магілёўскі мастак Павел Дзімітрыядзі. Выкладчык з Мінска Таццяна Леўкавец запросіць на майстар-клас па грэчаскай мове. Таксама ў праграме майстар-класы па нацыянальных танцах і музіцыраванні на бузукі.

У свяце задзейнічана нямала і маладзечанскіх грэкаў. Кухню гэтай краіны прадставяць Наталля Рыкава, Ванда Чалапула і Алёна Спірапула. Стравы можна будзе дэгуставаць. Арцеміс Ахпаш і Марк Войтка прымуць удзел у канцэртнай праграме.

Цікавай будзе і віктарына па гісторыі і культуры Грэцыі. Рыхтуюцца стылізаваныя грэчаскія баі. Прыгожыя здымкі атрымаюцца ў фотазоне з персанажамі гэтай краіны.

Прочитано 1818 раз
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.