28.07.2022 16:36

Збірайце букет з васількоў, завітайце на свята «Ракуцёўскае лета»!

30 ліпеня ў філіяле Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры «Фальварак Ракуцёўшчына» адбудзецца штогадовае свята беларускай паэзіі і песні «Ракуцёўскае лета».

Пачатак мерапрыемства — у 15.00.

Арганізатары свята – Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Літаратурны музей Максіма Багдановіча, Маладзечанскі райвыканкам. Мерапрыемства ладзіцца пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Удзельнікаў свята чакаюць сустрэчы з беларускай паэзіяй і мастацтвам, музычныя выступленні творчых калектываў, заданні, інтэрактывы і квэсты, займальныя лекцыі і майстар-класы, гульні для дзяцей і дарослых.

Тут кожны зможа адчуць атмасферу старасвецкага фальварка, прайсці беларускімі сцяжынкамі Максіма Багдановіча, атрымаць асалоду ад лета, сонца, новых знаёмстваў, злавіць натхненне на добрыя справы. І, канешне, незабыўна адзначыць свята ў гонар самага маладога класіка беларускай літаратуры.
Уваход вольны.

Шчыра запрашаем!

Прочитано 394 раз Последнее изменение 28.07.2022 16:36
Заимствованная инф.

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.