Да пачатку тэатралізаванага прадстаўлення ўсе жадаючыя змогуць стаць удзельнікамі гульнёва-забаўляльнай праграмы «Купальскае свята на гульні багата» і дзіцячай гульнёва-пазнавальнай праграмы «Гісторыя вачыма дзяцей» (19.00-21.00). Святочнае шэсце ад цэнтральнага ўвахода ў гарадскі парк пачнецца ў 21.20.
Тэатралізаванае прадстаўленне «Купальскі настрой» з удзелам творчых калектываў устаноў культуры Маладзечанскага і Вілейскага раёнаў разгорнецца на сцэне Летняга амфітэатра ў 21.30.
Кульмінацыяй свята стане неонавае шоу, фаер-шоу і запальванне купальскага вогнішча.
АРГКАМІТЭТ.