22.06.2022 12:48

У шматгалоссе ўліліся маладзечанцы

Больш за 600 удзельнікаў з’яднаў XX Міжнародны фестываль дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» ў Клімавічах Магілёўскай вобласці. У ліку пераможцаў конкурснай праграмы ёсць маладзечанцы.

Мілана Соніч і Радзівон Чурынін. Мілана Соніч і Радзівон Чурынін.

Юныя творцы ад 6 да 18 гадоў з Беларусі, Расіі, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Узбекістана прадстаўлялі вакальнае, харэаграфічнае і выяўленчае мастацтва. Конкурс праходзіў у два этапы. Маладзечанцы былі ў ліку пачынаючых спевакоў. Як і іншыя ўдзельнікі, яны прапанавалі на суд журы і публікі па дзве рознахарактарныя кампазіцыі, прычым адна з іх – песня кампазітара сваёй краіны на роднай мове.

Ацэньвалі пачынаючых артыстаў вопытныя і масцітыя прадстаўнікі творчай нівы. Старшынёй журы ў вакалістаў быў наш зямляк кампазітар і выканаўца Алег Елісеенкаў.

Маладзечанка Мілана Соніч з узорнай студыі эстрадных спеваў «Брава!» дзіцячага цэнтра культуры «Расток» (кіраўнік Наталля Соніч) стала лаўрэатам ІІ ступені. А выхаванец узорнай студыі эстраднай песні «Спяваем разам» Палаца культуры (кіраўнік Алена Атрашкевіч) Радзівон Чурынін – лаўрэат ІІІ ступені.

Пасля конкурсных выступленняў адбыўся круглы стол для ўдзельнікаў і кіраўнікоў творчых студый, аб’яднанняў, дзе можна было пагутарыць з членамі журы, пачуць іх каментарыі выступленняў. Абсалютна кожнаму пачынаючаму артысту слушную параду дала Святлана Стацэнка – заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, мастацкі кіраўнік Нацыянальнага цэнтра музычных мастацтваў імені Уладзіміра Мулявіна.

Ірына РАБУШКА.
Фота: архіў ДЦК «РАСТОК».

Прочитано 277 раз Последнее изменение 22.06.2022 12:48
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.