13.06.2022 14:42

Вясновае прывітанне лету

У апошнія вясновыя дні ў цэнтры творчасці дзяцей і моладзі «Маладзік» адбыўся конкурс «Міс Вясна».

Марыя Ляшковіч Марыя Ляшковіч

Па традыцыі ён праводзіўся ў анлайн-фармаце. За перамогу спаборнічалі 25 выхаванак аб’яднанняў па інтарэсах «Маладзіка». Кожная рыхтавала фотапартфоліа, каб адлюстраваць тэмы вясенніх убораў, хобі, паказаць свае таленты і параіць, як лепш правесці летнія канікулы. Яркія здымкі ўразілі журы, у склад якога ўвайшлі педагогі цэнтра. Канкурсанткі спяваюць, танцуюць, займаюцца дэкаратыўна-прыкладной творчасцю, тэатральным мастацтвам, спортам, нават боксам.

Таму суддзі вырашылі заснаваць аж 16 намінацый, і абсалютна ўсе ўдзельніцы атрымалі той ці іншы тытул. Намінантак вызначалі ў дзвюх узроставых катэгорыях: 6-10 і 11-17 гадоў. Уладальніцамі галоўнага тытула «Міс Вясна-2022» сталі адпаведна Ксенія Ціханкова з Радашковіч і Марыя Ляшковіч з Маладзечна. Ксюша надзвычай творчая натура. Яе цікавяць дэкор і тэатр, харэаграфія і музыка. Яна з задавальненнем іграе на фартэпіяна. Маша наведвае школу журналістыкі пры «Маладзіку», удзельнічае ў выпуску яго інтэрнэт-старонкі, адзначана спецыяльным прызам вучонага савета журналістыкі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.В. Ламаносава на міжнародным фестывалі школьных сродкаў масавай інфармацыі. Таксама яна захапляецца фатаграфаваннем, танцамі, спевамі, лепкай з гліны, малюе і іграе на фартэпіяна.

Ксенія Ціханкова.

Усе ўдзельніцы конкурсу ўзнагароджаны дыпломамі, падарункамі ад ЗАТ «Дыліс Касметык», ТАА «Желдоркомплект», ГЦ «Белы капрыз», ТДА «Стыльная паштоўка».

Тым часам канікулы набіраюць абароты. І канкурсанткі жадаюць юным і дарослым чытачам газеты бавіць лета з карысцю, больш бываць на вуліцы і наталяцца прыгажосцю прыроды.

Ірына РАБУШКА.
Фота: архіў ЦТДіМ «МАЛАДЗІК».

Прочитано 242 раз
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.