У ім бралі ўдзел амаль семдзесят паэтаў. І сярод сталых, вопытных аматараў прыгожага пісьменства, якія не з’яўляюцца членамі Саюза пісьменнікаў Беларусі, але маюць па тры і больш літаратурных зборнікаў, у васьмёрку лепшых трапіла Святлана.
Наша зямлячка, да таго ж сябар клуба «Светач» і народнага клуба ветэранаў «Адпачынак» Палаца культуры горада Маладзечна, творчага аб’яднання «Жывіца» Мінскай вобласці, народнага фальклорнага ансамбля «Крынічанька», была так высока адзначана на ўрачыстым мерапрыемстве ў Палацы культуры ветэранаў у горадзе Мінску.
Ларыса КАРЧЭЎСКАЯ.