03.06.2022 15:11

Праграма ХХI Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2022»

Маладзечна. Фестываль. Фотаархіў «МГ». Маладзечна. Фестываль. Фотаархіў «МГ».

10-11 чэрвеня

«Бачу Беларусь такой» – вуліцы святочнага Маладзечна ўпрыгожаць банеры, білборды, інфармацыйна-рэкламныя стэнды, фотаработы, чатырохрадкоўі паэтаў-класікаў, сучасных творцаў.

Пляцоўка ля кінатэатра «Радзіма» — экспазіцыя да Года гістарычнай памяці, прадстаўленая рэгіёнамі Мінскай вобласці «Партал часу. Міншчына: гісторыя і сучаснасць».

КУП «Тэлевізійная вяшчальная сетка» тэлепраграма «МКТБ» — тэлеперадача «Фестываль у аб’ектыве» з удзелам дзеячаў культуры і мастацтва Беларусі.

10 чэрвеня

10.00, выставачная зала Палаца культуры — выстаўка вядомых беларускіх жывапісцаў, прысвечаная тэме памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны «Памяць пакаленняў», прадстаўленая Беларускім саюзам мастакоў да Года гістарычнай памяці.

10.30, канцэртная зала Палаца культуры — ІІ тур рэспубліканскага этапу Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні.

11.00, Мінскі абласны драматычны тэатр — спектакль «Нельга нам без сябра» (музычная казка-жарт па п’есе Сяргея Казлова. Кампазітар – Алег Елісеенкаў).

11.15, Мінскі абласны краязнаўчы музей — выстава, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа «Песняры роднага краю», прадстаўленая Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы і Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеем Якуба Коласа; выстава Маладзечанскай школы выцінанкі «Дрэва жыцця».

12.00, Мінскі абласны тэатр лялек «Батлейка» — спектакль «Залатая табакерка» па п’есе аўтара і рэжысёра Алены Плютавай.

14.00, канцэртная зала Палаца культуры — III тур рэспубліканскага этапу Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні ў суправаджэнні заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі».

15.00-18.00, Цэнтральная плошча — канцэртная праграма творчых калектываў Маладзечанскага раёна «Мой край – мая песня».

15.00, парк Перамогі — творчая прастора для дзяцей і падлеткаў «Беларускі АРТ-куток».

15.00, малая зала Палаца культуры — праект «Асоба эпохі» (творчая сустрэча з народным артыстам Беларусі Леанідам Захлеўным).

16.00, Мінскі абласны тэатр лялек «Батлейка» — спектакль «Тыграня Петрык» па п’есе Ханны Янушэўскай.

17.00, канцэртная зала Палаца культуры — «Маладыя галасы Беларусі» (канцэртны праект з удзелам лаўрэатаў міжнародных конкурсаў, салістаў Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Маладзечанскага маладзёжнага народнага музычнага тэатра ў суправаджэнні заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь сімфанічнага аркестра Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К. Агінскага. Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор — заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Рыгор Сарока).

19.00-21.00, Цэнтральная плошча — «Мелодыя сэрца» (сумесны творчы праект таленавітай моладзі Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў і Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К. Агінскага. Лепшыя айчынныя творы беларускіх кампазітараў прагучаць у суправаджэнні эстраднага аркестра «Бай-блюз». Кіраўнік — Дзмітрый Арцямёнак).

18.00, Мінскі абласны драматычны тэатр — спектакль «Сёстры Дастаеўскія» па п’есе драматурга, беларускага пісьменніка Ягора Конева.

21.00, Летні амфітэатр — урачыстае адкрыццё ХХI Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2022». Узнагароджанне лаўрэатаў Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні. «ХХІ – адлік новага часу. Пачатак» — канцэртная праграма ў выкананні заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі». Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор — Максім Расоха.

23.00-1.00, Летні амфітэатр – маладзёжная крэатыўная прастора (дыскатэка) «ФэстМ».

11 чэрвеня

10.00-12.00, Купалаўскі мемарыяльны запаведнік «Вязынка» — паэтычныя чытанні паэтаў, членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі «Люблю цябе, мой родны край».

10.30, канцэртная зала Маладзечанскай ДШМ — Году гістарычнай памяці прысвячаецца. «Беларускія музычныя скарбы: другое нараджэнне» – прэм’ера канцэрта акадэмічнай музыкі струннага аркестра заслужанага калектыву «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі». Мастацкі кіраўнік — Максім Расоха.

11.00, Мінскі абласны драматычны тэатр — спектакль «Сцеражыся, Леапольд!» (казка-гульня па матывах п’есы Аркадзя Хайта).

11.00, канцэртная зала Палаца культуры — «Музычны алімп». Уручэнне ўзнагарод Беларускага саюза кампазітараў за захаванне нацыянальных песенных традыцый, стварэнне высокамастацкіх твораў і беларускіх хітоў.

12.00, парк Перамогі — мастацкі пленэр «Мой арт-горад».

12.00-15.00, Цэнтральная плошча — канцэртная праграма творчых калектываў Маладзечанскага раёна «Мелодыя маёй краіны».

13.00, Мінскі абласны тэатр лялек «Батлейка» — спектакль «Доктар Айбаліт» (казка-падарожжа па п’есе Вадзіма Карастылёва).

13.00, галерэя цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Багдановіча — «Бачу Беларусь такой» (прэзентацыя рэспубліканскага мастацка-патрыятычнага праекта і фотапаэтычных кніг «Зачараваны Беларуссю», «Бачу Беларусь такой», «Мая Радзіма», «Навасады: малая Радзіма»).

13.30, касцёл святога Юзафа — канцэрт майстроў мастацтва «Музыка беларускіх кампазiтараў — пакаленню ХХI стагоддзя» з удзелам народных артыстаў Беларусі А. Масквіной, Н. Шарубінай, У. Громава і харавога ансамбля «Concertino» Беларускага саюза кампазітараў, струннага ансамбля «Амелія» Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К. Агінскага. Дырыжор — Аляксей Снітко.

14.00, зала ўрачыстасцей Палаца культуры — творчая сустрэча з аўтарскай групай праекта «Наперад у мінулае» з нагоды 10-годдзя праекта. Выстава фотаздымкаў аўтараў праекта «Жывая спадчына», зробленых у час здымак праграмы аб унікальных звычаях, што ўвайшлі ў спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі.

15.00, канцэртная зала Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К. Агінскага — «Сустрэча ля раяля. Беларускі раманс» з удзелам беларускіх кампазітараў, артыстаў Вялікага тэатра Беларусі: народнай артысткі Беларусі Анастасіі Масквіной, лаўрэата міжнародных конкурсаў Дзмітрыя Шабеці з удзелам струннага ансамбля «Амелія» Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К. Агінскага.

15.00, Мінскі абласны драматычны тэатр — спектакль «Дядюшкин сон» (лірычная меладрама па п’есе драматурга Фёдара Дастаеўскага).

15.00-18.00, Цэнтральная плошча — канцэртная праграма творчых калектываў Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей «Табе, Беларусь, прысвячаю!».

15.00, парк Перамогі — канцэртна-забаўляльная пляцоўка для дзяцей і падлеткаў «Дзіцячы МЕГАполіс».

15.00, малая зала Палаца культуры — музычна-паэтычная гасцёўня «Паэтычная спадчына – нашчадкам запавет» з удзелам беларускіх паэтаў, дзеячаў культуры і мастацтва Беларусі, фіналістаў Рэспубліканскага паэтычнага конкурсу памяці лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь паэта Міколы Мятліцкага «Сваю душэўную спагаду святлом Айчыны запалі».

17.00, Чысцінскі сельскі Дом культуры — «Джазавы калейдаскоп» (канцэрт джазава-эстраднай музыкі, прысвечаны 75-годдзю з дня нараджэння народнага артыста Беларусі Міхаіла Фінберга ў выкананні заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі». Мастацкі кіраўнік – Максім Расоха).

17.00, цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча — сумесная творчая сустрэча паэтаў Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза кампазітараў «Калі душа спявае».

18.00, Мінскі абласны тэатр лялек «Батлейка» — спектакль «Шлях да Бэтлеема» (калядная надзея ў адной дзеі для дзяцей малодшага ўзросту).

18.00-21.00, Цэнтральная плошча — канцэртная праграма творчых калектываў Мінскай вобласці «Песняй славім Беларусь!».

18.00, канцэртная зала Палаца культуры — спектакль «Чорная панна Нясвіжа» Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

18.30, пляцоўка ля цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Багдановіча — паэтычная пляцоўка «Чытаем Купалу і Коласа» з удзелам беларускіх паэтаў, дзеячаў культуры і мастацтва.

21.00, Летні амфітэатр — «Настальгічны дывертысмент». Гала-канцэрт закрыцця ХХІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2022». Легенды беларускай эстрады ў канцэртнай праграме «Песні вяртаюцца» ў выкананні Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І. Жыновіча Беларускай дзяржаўнай філармоніі.

На працягу двух фестывальных дзён будуць працаваць:

11.00-21.00, Цэнтральная плошча — мабільны музей-экспазіцыя Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны «Дарога памяці»; дэманстрацыя пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі МНС у рамках рэспубліканскай акцыі «Канікулы без дыму і агню»; выстава рэтра-аўтамабіляў.

11.00-21.00, арт-сквер — творчая арт-пляцоўка ўдзельнікаў фестывалю лозапляцення «ДзіваФэст» «Пляцём узор краіны роднай». Выставы-прэзентацыі і майстар-класы лепшых майстроў лозапляцення Беларусі.

Кінатэатр «Радзіма»

10 чэрвеня

12.00 — прэзентацыя дакументальнага фільма «Імправізацыя», прысвечанага памяці народнага артыста Беларусі Міхаіла Фінберга; творчая прэзентацыя выставы «Заўсёды з вамі. Міхаіл Фінберг», прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння народнага артыста
Беларусі;

15.00 — прэм’ера мастацкага фільма «Дзесяць жыццяў Мядзведзя»;

17.30 — праграма дакументальных фільмаў: «Святлана Данілюк», «Тэатр кінаакцёра» (прэм’ера);

19.00 — з залатой калекцыі РУП «Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм»: «Дзікае паляванне караля Стаха».

11 чэрвеня

11.00 — зборнік мультфільмаў вытворчасці Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм»: «Чароўная кніга», «Тошка і яго сябры. Ёсць кантакт», «Прэлюдыя і фуга», «Прыгоды Дзідзі»;

13.00 — з залатой калекцыі Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм»: «Пра Чырвоную Шапачку. Працяг старой казкі»;

16.00 — паказ дакументальных фільмаў: «Максiм Танк: Натуральны, як лiнiя небасхiлу», «Тры дні свабоды», «Раны на целе Беларусі»;

18.30 – мастацкі фільм «Лёс дыверсанта».

У праграме магчымыя змены.

Прочитано 422 раз Последнее изменение 03.06.2022 15:11
Соб. инф.

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.