Сапраўды, няма больш радасных і доўгачаканых святаў, чым Раство і Каляды. На Раство Хрыстова збіраюцца самыя блізкія людзі, сябры, каб цёплымі словамі, песнямі, вершамі ўшанаваць Светлае Раство Хрыстова!
Самыя юныя ўдзельнікі свята чыталі вершы, спявалі раждзественскія песні, паказалі тэатралізаваную замалёўку “Зорачкі”.
Больш старэйшыя ўдзельнікі спрабавалі сябе ў ролі артыстаў тэатра”Батлейка” і ценевым тэатры. Яны пазнаёмілі гледачоў з гісторыяй Божага нараджэння.
Нязменнымі вядучымі і ўдзельнікамі свята былі Савіна Ульяна і Савін Канстанцін, якія займаюцца ў Дзіцячым цэнтры культуры “Расток” з самага маленства.
Удзельнікі народнай студыі выяўленчага мастацтва “Чароўная палітра” упрыгожылі свята сваімі цудоўнымі сюжэтамі, а работы майстроў, падрыхтаваныя на конкурс “Раждзественскі верцеп”, які праходзіў у рамках свята, ўнеслі свой святочны, непаўторны каларыт.
Свята атрымалася светлым і прыгожым таму, што кожны з ўдзельнікаў унёс у яго часцінку душы!