Пастаянныя чытачы цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Багдановіча адкажуць на гэта пытанне беспамылкова: 3 студзеня трэба паспяшацца на абанемент і завесці сабе новы фармуляр.
Па нумарах фармуляраў тут другі год запар будзе праводзіцца навагодні розыгрыш сярод першых 150 чытачоў. Ён пройдзе акурат на стары Новы год, будуць разыграны тры прызы, якія ўручаць шчасліўчыкам Дзед Мароз і Снягурачка.
Урэшце, ніхто з чытачоў не застанецца ў пройгрышы. Увесь год яны змогуць выбіраць цікавыя кнігі і часопісы, прысутнічаць на пазнавальных мерапрыемствах, якія ўнясуць у жыццё разнастайнасць, зробяць яго больш насычаным і змястоўным.
Анжаліка КРУПЯНЬКОВА.