Усе выступленні вылучаліся мясцовым каларытам, яркімі вобразамі і сюжэтамі і нікога не пакінулі раўнадушнымі.
Інфармацыйнае агенцтва «Мінская праўда» нават вырашыла сабраць конкурсныя нумары і размясціць іх на сваім сайце, каб кожны, хто не змог асабіста прысутнічаць на фестывалі, атрымаў асалоду ад творчых знаходак аматарскіх калектываў Міншчыны. Акрамя таго, з 8 па 12 снежня жыхары цэнтральнага рэгіёна маглі таксама анлайн прагаласаваць за лепшае, на іх погляд, выступленне і падтрымаць такім чынам землякоў.
Барацьба з першых дзён разгарэлася не на жарт. Падабайкі актыўна з’яўляліся пад відэа кожнага рэгіёна. Галасаванне набірала абароты. У лідары адразу вырваліся маладзечанцы. Але не паспелі апошнія перавесці дух, як іх нагналі і апярэдзілі стаўбчане. Страсці не сціхалі да канца тыдня. Гонка за першае месца працягвалася, пакуль выступленне народнага ансамбля песні і танца «Спадчына» імя І. Сушко Палаца культуры Маладзечна, дзякуючы гарачай падтрымцы землякоў і гасцей краю, трывала не замацавалася на верхняй прыступцы. Жвавае і яркае выступленне пад назвай «Кірмашовыя замалёўкі» набрала аж 14893 галасы. А «Беларускія матывы» ў выкананні духавога аркестра «Віціны» і ўзорнага ансамбля мажарэтак «Феерыя» Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў заваявалі 13664 галасы. Таму аматарскія калектывы па праве сталі ўладальнікамі тытула «Прыз глядацкіх сімпатый».
Падарункі і цырымонія ўзнагароджання чакаюць пераможцаў. Віншуем аматарскія калектывы з Маладзечна і Стаўбцоў і жыхароў гэтых раёнаў з дастойным вынікам, дасягнутым ва ўпартай барацьбе, і жадаем, каб культурная спадчына рэгіёнаў, вобласці і краіны квітнела і памнажалася.
Автор статьи: Алена Мурач
Автор фото: Алена Таборка
Источник: Mlyn.by