26.11.2021 8:43

Гульнявая праграма «Беларускія народныя гульні»

20 лістапада 2021 года на базе Дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі «Маладзечанскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі «Маладзік» у рамках навучальнага семінара «З гульнёй праз стагоддзі» прайшла практычная частка – гульнявая праграма «Беларускія народныя гульні».

У мерапрыемстве прынялі ўдзел сябры клуба ЮНЕСКА «Планета» (ЦТДзіМ «Маладзік») і сябры клуба ЮНЕСКА «Кассиопея» (Гімназія №6 г. Маладзечна). Акунуцца ў свет беларускай гульні дапамаглі прадстаўнікі Дзіцячага цэнтра культуры «Расток» г.Маладзечна: кіраўнік музычна-паэтычнага клуба «Вытокі» (А. Ю. Шпілеўская), кіраўнік клуба беларускай гульні «Вясёлка» (А.І. Каралевіч) і вясёлы гарманіст (А.В.Сыракваш).

Удзельнікі пазнаёміліся з рухомымі беларускімі народнымі гульнямі, якія былі накіраваныя на выхаванне пачуцця павагі да традыцыйных беларускіх святаў. Дзеці развучылі і згулялі ў гульні «Мак», «Проса», «Мікіта» і «Цар». Праглядзелі і абмеркавалі відэасюжэт старадаўняга каляднага абраду «Жаніцьба Цярэшкі», якi ў 2009 годзе быў прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю Беларусі.

Нягледзячы на пахмурнае лістападаўскае надвор'е, мерапрыемства атрымалася цёплым і ўзаемна карысным.

Кiраўнік клуба ЮНЕСКА «Планета» М.В. Вiдмiч
Источник: Государственное учреждение дополнительного образования "Молодечненский центр творчества детей и молодежи "Маладик" Молодечно

Прочитано 790 раз
Заимствованная инф.

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.