14.04.2017 11:59

Книги на немецком -- для молодечненской библиотеки

Намеснік кіраўніка місіі Пасольства Германіі ў Беларусі Аня Лютар наведала нядаўна цэнтральную раённую бібліятэку імя Максіма Багдановіча і падарыла ёй 25 кніг.

Книги на немецком -- для молодечненской библиотеки "Маладзечанская газета"



Ад імя раённых улад госцю вітала загадчыца сектара культуры аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Тамара Дудзіч. Удзячнасць за плённае супрацоўніцтва і шыкоўны падарунак выказала дырэктар ЦРБ Марыя Ляцяга.

«У час XXIV Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу супрацоўнікі Інстытута імя Гётэ прапанавалі адзначыць літаратуру, якая была б цікавай і карыснай для нашых чытачоў. Вельмі прыемна, што ўсе тыя кнігі спадарыня Лютар нам прывезла. Гэта энцыклапедыі для дзяцей, мастацкая, краіназнаўчая літаратура, кнігі па кулінарыі і іншыя», — расказвае галоўны бібліятэкар залы літаратуры на замежных мовах Таццяна Летунова.  
Супрацоўніцтву ЦРБ імя Максіма Багдановіча і Інстытута імя Гётэ ў Мінску ўжо 11 гадоў. За гэты час рэалізавана шмат сумесных праектаў, было наладжана нямала цікавых мерапрыемстваў. У іх з задавальненнем прымаюць удзел юныя і дарослыя маладзечанцы, якія вывучаюць нямецкую мову. Вось і ў красавіку навучэнцы гімназіі №10, СШ №1, №5, дарослыя чытачы збяруцца ў зале літаратуры на замежных мовах на пасяджэнне за круглым сталом, прысвечанае вясеннім святам у Германіі. Пройдзе таксама мерапрыемства, удзельнікі якога даведаюцца, як святкуюць Вялікдзень у Германіі, адбудзецца майстар-клас па роспісе велікодных яек.

Фота: архіў ЦРБ імя Максіма Багдановіча.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://mgazeta.by/kultura/item/1166-knigi-na-nemetskom-dlya-molodechnenskoj-biblioteki.html#sigProId10b4a1f1f9
Прочитано 1785 раз
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.