07.10.2021 10:02

Дзень нараджэння Агінскага

На сядзібе Міхала Клеафаса Агінскага прайшло свята, прымеркаванае да 256-годдзя з дня нараджэння аўтара паланэза «Развітанне з Радзімай». Завітаў у Залессе і прадстаўнічы музычны дэсант з Маладзечна.

Творы нашага славутага земляка прагучалі ў выкананні струннага ансамбля «Амелія» пад кіраўніцтвам Валерыі Маліноўскай, выкладчыкаў і навучэнцаў Маладзечанскага музычнага каледжа, лаўрэатаў нацыянальных і міжнародных конкурсаў.

Як адзначыў старшыня праўлення мясцовага дабрачыннага фонду «Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага» Рыгор Сарока, мова мастацтва зразумелая для ўсіх. Яна збліжае краіны і народы, яднае беларускую нацыю.

— Род Агінскіх пакінуў значны след у гісторыі Беларусі, — падкрэсліў Рыгор Сямёнавіч. — А Міхал Клеафас узбагаціў як айчынную, так і сусветную культуру. Мы ўдзячныя гэтай асобе за яе ўклад у фарміраванне беларускай нацыі.

Алег БЯГАНСКІ.

Прочитано 245 раз Последнее изменение 07.10.2021 10:02
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.