У праекце, які доўжыўся некалькіх месяцаў, прынялі ўдзел творчыя групы навучальных устаноў Маладзечна. Школьнікі напаўнялі скрутак сваімі работамі на тэму міру, дружбы, адзінства, пераемнасці пакаленняў. Прэзентавалі яго ў музеі ў рамках мерапрыемстваў да Дня абароны дзяцей.
Нядаўна ўдзельнікі праекта не толькі ўбачылі скрутак завершаным, але і выканалі творчыя заданні, пазнаёміліся з музейнымі экспазіцыямі, а таксама атрымалі ў падарунак сертыфікаты на праходжанне тэматычнага квэста.
Людміла ЦАР.
Фота: архіў МІНСКАГА АБЛАСНОГА КРАЯЗНАЎЧАГА МУЗЕЯ.