Новости Молодечно и Молодечненского района

Ганна Рыбакова — уладальніца гран-пры і прыза імя Уладзіміра Мулявіна

  • 2022-06-23 13:18:57
  • Анжаліка Крупянькова

У інтэрв’ю СМІ Ганна расказала, што ўзышла на конкурсны алімп з другой спробы, у мінулым годзе яна таксама прыязджала ў Маладзечна, аднак не заняла ніякага месца. Ганна працуе педагогам-арганізатарам у адной са школ Магілёва, бярэ прыватныя ўрокі па вакале і марыць звязаць сваю будучыню са сцэнай, спадзяецца, што перамога ў Маладзечне ёй дапаможа.