Новости Молодечно и Молодечненского района

Фестывалiм з «Растком»!

  • 2025-06-13 18:46:00

Пачала сваю работу ў рамках XXIV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна - 2025» творчая прастора для дзяцей і падлеткаў «Беларускі АРТ-куток» дзіцячага цэнтра культуры «Расток».

Тут гучаць беларускія песні, вершы і музыка. У праграме прымаюць удзел артысты з разных куточкаў Беларусi: Мiнска, Барысава, Мар'iнай Горкi, Смаргонi, Вiлейкi i iнш. Працуюць майстар-клас па дэкаратыўна-прыкладной творчасці, арт-зона для малявання, размешчана тэматычная фотазона. Будуць арганізаваны беларускі флэшмоб, майстар-клас па народных танцах, беларускія гульні. На пляцоўцы пануе святочная атмасфера. Кожны наведвальнік творчай прасторы зможа апынуцца ў беларускім асяроддзі і атрымаць цудоўны настрой.