Новости Молодечно и Молодечненского района

Фестываль прыехаў у Аляхновічы

  • 2025-06-13 11:26:14

Адметнасць ХХIV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2025» у тым, што ён ахапіў усю Маладзечаншчыну. Прайшло фестывальнае мерапрыемства таксама ў аграгарадку Аляхновічы.




Тут радавалі гледачоў сваёй творчасцю Дзмітрый і Людміла Зеньчык, Віктар Рапановіч. Мясцовыя жыхары далучыліся да культурнай падзеі рэспубліканскага маштабу. Выступленні артыстаў яны сустракалі гучнымі апладысментамі.
Алег БЯГАНСКІ
Фота: архіў Людмілы ЗЕНЬЧЫК