Новости Молодечно и Молодечненского района

Добры вечар, шчодры вечар!

  • 2026-01-14 14:19:53

Беларусы вельмі любяць традыцыйнае свята Каляды. Казачная атмасфера святых вечароў дазваляе не толькі павесяліцца, смачна паесці, паваражыць, але і сардэчна павіншаваць блізкіх, суседзяў і знаёмых. Добрыя справы, зробленыя ў гэты час, вяртаюцца людзям удвая. 13 студзеня спецыялісты фiлiяла "Дзіцячы цэнтр культуры “Расток” дзяржаўнай установы "Палац культуры г.Маладзечна" калядным гуртам завіталі ў санаторый “Вяжуці”, каб стварыць святочны настрой тым, хто ў гэты час тут адпачывае.









Калядоўшчыкі ладзілі традыцыйныя гульні спявалі песні, варажылі прысутным, якія весела танцавалі з Казой, Цыганкай, Пеўнем і іншымі каляднымі персанажамі. А калядны Доктар “выпісаў” рацэпт добрага настрою на ўвесь год. Сустрэча “Добры вечар, шчодры вечар!” адбылася ў рамках дабрачыннай акцыі “ Ад усёй душы!”.