Новости Молодечно и Молодечненского района

Чым запомніліся вам мінулыя фестывалі? Маладзечанцы ахвотна падзяліліся з журналістамі сваімі ўражаннямі і ўспамінамі.

  • 2023-06-07 09:04:09
  • Алег Бяганскі

Вольга КУЛІК, намеснік дырэктара ААТ «Селеўцы» па ідэалогіі:

-- Чарговы Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі заўсёды чакаю з нецярпеннем. Гэта культурнае мерапрыемства настолькі цікавае і маштабнае, што прапусціць яго нельга. Асабліва запамінаюцца адкрыццё і закрыццё фестывалю. А яшчэ вялікае ўражанне пакідаюць фотазоны, «Горад майстроў», іншыя лакацыі. На свяце можна купіць сувеніры, іншыя арыгінальныя рэчы. Маладзечанскі фестываль праводзіцца ў сямейным фармаце. Таму пабываць на розных пляцоўках, далучыцца да вяселля цікава і мне, і маім дачушкам. Галоўная культурная падзея раёна не пакідае абыякавымі і вяскоўцаў. Сёлета больш за два дзясяткі работнікаў нашай гаспадаркі выказалі жаданне стаць удзельнікамі фестывалю. І гэта правільна. Свята беларускай песні і паэзіі нагадвае нам пра нашы вытокі, культурныя традыцыі. А найбольш жывыя гэтыя традыцыі менавіта на вёсцы.