Танга ў выкананні прадстаўнікоў узорнай студыі бальнага танца «Каскад» Палаца культуры на міжнародным фестывалі «Прывітанне, Польшча!», што праходзіў у Беластоку, трапіла ў лік пераможцаў.
Дагавор аб супрацоўніцтве, падпісаны цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Максіма Багдановіча і Польскім інстытутам у Мінску, даў магчымасць заказваць кнігі праз інтэрнэт у бібліятэцы інстытута, а атрымліваць у Маладзечне.