21.10.2020 11:36

Мілей за ўсё мне родныя мясціны…

Генадзій Маркоўскі не адзін год выпісвае «Маладзечанскую газету», цікавіцца падзеямі жыцця раёна, яго гісторыяй і сённяшнім днём. У нашу рэдакцыю Генадзій Іванавіч даслаў не толькі цікавыя фотаздымкі, але і свой верш (урывак з якога мы друкуем), напісаны ў 2013 годзе.

Генадзій Маркоўскі з унукам. Генадзій Маркоўскі з унукам. "Маладзечанская газета"

— Хачу ў вершаваных радках расказаць пра сваю малую ра-дзіму, дзе нарадзіўся і вырас, жыў доўгі час. Цяпер я мала-дзечанец, але не забываю пра родную вёсачку Забалацце Цюрлёўскага сельсавета, якая непазнавальна змянілася. Толькі ў некалькіх хатах жывуць карэнныя вяскоўцы. Усё больш дачнікаў. Іншым разам яны становяцца гаспадарамі на непрацяглы час, — гаворыць Генадзій Іванавіч. — Не гучыць, як раней, у Забалацці звонкі дзіцячы смех, не будзяць на світанку пеўні, не сустракаюць ля хаты родныя людзі, не вітаюць суседзі. Цішыня пануе там, «дзе пражывалі сяляне, дзяцей гадавалі, вяселлі былі»… Але ж мясціны не сталі менш дарагімі сэрцу нашага земляка, беражліва захоўвае ён успаміны, не забудзе ніколі сцежкі, па якіх хадзіў некалі басанож. Гэта малая радзіма шчырых, працавітых, таленавітых людзей. У іх ліку і Кастусь Цыбульскі, які Забалаццю прысвяціў пранікнёныя вершаваныя радкі.

— Хачу прыгадаць і тыя гады, калі служыў у далёкім Таджы-кістане, дзе растуць гаі белай акацыі, а горы пакрываюць чырвоныя макі і цюльпаны. Доўга можна было любавацца незвычайнай прыгажосцю. Але сінявокая Беларусь і родныя мясці-ны – самыя блізкія і дарагія, больш любыя за замежныя курорты, — гаворыць Генадзій Маркоўскі, які праз тры гады тэрміновай службы вярнуўся ў родную вёсачку.

Працяглы час ён працаваў друкаром у друкарні «Перамога». Тады і захапіўся фотаздымкай. З дапамогай «Змены» і «Зеніта» занатоўваў розныя імгненні жыцця, рабіў фота для сваякоў і знаёмых. Некаторыя пакідаў сабе на памяць. Яны і цяпер захоўваюцца ў фотаальбоме як напамін пра мінулыя часы, а таксама пра людзей, многіх з якіх, на жаль, ужо няма.

У свой час Генадзій Іванавіч працаваў у праваахоўных органах, адкуль пайшоў на заслужаны адпачынак. Ён чалавек веруючы, прыслужваў у мала-дзечанскім касцёле.

Здаецца, неўпрыкмет праляцеў час. Выраслі дзве дачкі. Алена жыве ў Полацку, Марына з сям’ёй — разам з бацькам у Маладзечне. Радуюць дзядулю ўнучкі Надзея, Вераніка, Любоў, Таццяна, Кацярына і чатырохгадовы ўнучак Казімір. З’яўляецца нямала прыемных нагод для папаўнення сямейнага фотаальбома.

Накоплены жыццёвы вопыт, ёсць разуменне глыбокага сэнсу прызначэння чалавека, адданага зямлі, якая называецца малой радзімай.

***

Успаміны пра родную вёску

Многа мясцін на зямлі ёсць
прыгожых,
Памятных і дарагіх.
Ёсць і ў мяне такі добры
куточак,
Дзе нарадзіўся і вырас калісь.

Забалацце вёсачку звалі,
Хаткі былі па адной
між лясоў.
Дарогі ўзімку сняжком
засыпала,
Вілялі яны паміж дрэў
і кустоў.

Ранняй вясною, як снег ужо
сыходзіў,
Было не праехаць і цяжка
прайсці.
Бо вельмі ж вада затапляла
дарогі,
Сілай сваёю зрывала масты.

Пазней, калі ў рэчку вада
ўжо збягала,
Сонейка грэла, пралескі
цвілі,
Розныя птушкі гучна спявалі,
Зноў на канавы вярталі
масты.

Далей пакрываліся дрэвы
лістамі,
Прыгожыя краскі ўсюды
цвілі.
Весела ўсё ў лясах ажывала,
Водар вясновы плыў
па зямлі.

А лета прыходзіла –
пахла сенам,
У лесе багульнік дурманіў
сабой.
Суніцы, дурніцы людзі
збіралі,
А працы было вельмі многа
й другой.

Між балот працякала
і рэчка
З вядомаю назвай Уша.
Павольна несла свае воды
між лозаў,
Багата на розную рыбку
была.

Прыемна было ў той рацэ
пакупацца,
Вадзіцы напіцца гарачым
дзяньком.
Рыбку лавіць, цішынёй
захапляцца
І проста ля рэчкі пабыць
сам з сабой.

А восень надыдзе – палі
апусцеюць.
Жыта сажнуць і бульбу
ўбяруць.
З сумам у вырай буслы
адлятаюць.
Дзеткі ў школу гурбою ідуць.

Фота: сямейны архіў Генадзія МАРКОЎСКАГА.

Прочитано 177 раз Последнее изменение 21.10.2020 11:36
Людміла Цар

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить