13.10.2020 14:06

Разбураную крыніцу ля вёскі Дзякшняны аднавілі, побач паставілі крыж

Калі пры правядзенні меліярацыйных работ быў разбураны калодзеж, у якім збіралася крынічная вада, карэспандэнты нашага выдання па просьбе мясцовых жыхароў выязджалі ў Дзякшняны.

Ля крыніцы ў ваколіцах вёскі Дзякшняны ўстаноўлены крыж. Ля крыніцы ў ваколіцах вёскі Дзякшняны ўстаноўлены крыж. "Маладзечанская газета".


Праблема была вырашана пасля публікацыі ў «МГ». Нядаўна работнікі рэдакцыі зноў наведалі тыя мясціны і пераканаліся, што прыроднаму аб’екту нічога не пагражае.

Прыемна было ўсведамляць, што газета паспрыяла захаванню крыніцы. Цяпер тут могуць наталіць смагу ўсе жадаючыя. Ад дарогі да вытоку вядзе сцяжынка.

Крыніцы ў беларусаў заўсёды мелі сакральнае значэнне. Ім пакланяліся. Ля іх ладзілі набажэнствы. Такая традыцыя працягваецца і цяпер. Устаноўлены ля крыніцы крыж сведчыць аб пераемнасці традыцый.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

 

Прочитано 223 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить