У кожнага маладзечанца ёсць магчымасць бясплатна навучыцца беларускім народным танцам. Другі год у клубнай цэнтралізаванай сістэме раёна (былы Дом культуры чыгуначнікаў) два разы на месяц па серадах праводзяцца вячоркі..
Жыхары Маладзечна неаднойчы ўзнімалі праблему не вельмі прыстасаваных да нашых умоў надвор’я павільёнаў на аўтобусных прыпынках.
Пра гэта вялі зацікаўленую размову ў бібліятэцы СШ №14 дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Алесь Бадак і галоўны рэдактар Віктар Шніп.
Тры калектывы са званнем «народны», плённае супрацоўніцтва з Міхаілам Фінбергам, Алегам Елісеенкавым, песня ў падарунак ад Міхаіла Шуфуцінскага – гэта толькі некаторыя штрыхі дзейнасці Чысцінскага Дома культуры, які нядаўна адзначыў пяцігоддзе сваёй работы ў новым будынку.
У навагоднюю ноч у нашым раддоме было як ніколі спакойна: першы нованароджаны 2017 года з’явіўся на свет 1 студзеня ў 20.40.