Народная аматарская тэлевізійная студыя «Наш час» атрымала фінансавую падтрымку -- грант аблвыканкама «Творчы алімп Міншчыны» на стварэнне дзіцячай тэлестудыі «Люстэрка».
Журналісты «Маладзечанскай газеты» раздзялілі радасць калектыву гарадскога Палаца культуры з нагоды прысуджэння яму спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва па выніках мінулага года.
Не забываюць сваіх ветэранаў у Палачанскім сельсавеце і мясцовай гаспадарцы. Нядаўна тут віншавалі з 90-годдзем былую перадавую даярку з Вялікага Сяла Марыю Прыгодскую.
Бліскучыя веды прадэманстравалі ўдзельнікі каманды Маладзечанскага раёна на трэцім (абласным) этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах.