Грацыёзныя птушкі з’явіліся на азёрах у парку Перамогі ў канцы сакавіка, як толькі на вадаёмах растаў лёд. Паводзілі яны сябе ўпэўнена, людзей не баяліся, нават пазіравалі, калі іх здымалі.
На рахунку ААТ «Радашковіцкі керамічны завод» нямала ўзнагарод. Прадпрыемства з’яўляецца лаўрэатам і пераможцам конкурсаў «Лепшы будаўнічы прадукт года», «Лепшыя таварыБеларусі», «Лепшае дасягненне ў будаўнічай галіне Рэспублікі Беларусь».
Дом №2 на вуліцы Вакзальнай у Палачанах адрозніваецца незвычайнай архітэктурай. Велічны фасад, калоны, балкон. Гэтыя элементы не характэрныя для жылога будынка.
Філіял Аграфірма «Лебедзева» РУП «Мінскэнерга» пачаў пасяўную адным з першых у раёне. Да кампаніі тут рыхтаваліся загадзя, таму праходзіць яна ў аптымальныя тэрміны, без збояў і затрымак.