Алег Бяганскі

Алег Бяганскі

Эл. почта: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.



Рашэнне аб падаўжэнні санацыi будаўнічай кампаніі «Забудова» прыме суд. Пра гэта ішла размова ў час сустрэчы калектыву прадпрыемства з прадстаўнікамі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта і эканамічнага суда Мінскай вобласці.

Інтэрнэт-партал «МЛЫН.BY» паведаміў, што за мінулы год «Забудове» ўдалося     скараціць страты амаль у пяць разоў,
а таксама на 15 працэнтаў нарасціць вытворчасць прадукцыі. У той жа час прадпрыемства, нягледзячы на правядзенне чатырнаццаці аўкцыёнаў, не змагло пазбавіцца ад няпрофільных актываў. Сярод іх база адпачынку. Рэалізаваць уласнасць перашкаджае фактычны стан будынкаў i збудаванняў. Некаторыя з іх былі перапланаваныя.

Адным з крокаў па зніжэнні сабекошту прадукцыі «Забудовы» з’яўляецца адкрыццё новага кар’ера. Гэта дазволіць істотна скараціць транспартныя выдаткі. Перспектыўным напрамкам лічыцца і экспарт будаўнічых матэрыялаў у Расію.

«Мы абмеркавалі з калектывам, ці існуюць перадумовы для санацыі. Будзе вырашацца пытанне аб падаўжэнні працэдуры фінансавага аздараўлення прадпрыемства. У цэлым сітуацыя на «Забудове» пазітыўная. Калектыў хоча працаваць», — расказаў намеснік старшыні эканамічнага суда Мінскай вобласці Раман Калбасаў.
Буйны вытворца будаўнічых матэрыялаў прызнаў сябе банкрутам у 2015 годзе. Адной з прычын кіраўніцтва называла высокія працэнты па крэдыце, які ўзяло прадпрыемства. Пасля аб’яўлення працэдуры санацыі (фінансавага аздараўлення) на першым этапе было вырашана, што «Забудова» будзе працаваць без разлікаў з асноўнымі пастаўшчыкамі — цэментнымі заводамі. А разлічвацца па крэдытах зможа, калі выйдзе на прыбытак.

У пачатку года аўдытарская кампанія вывучыла бухгалтарскую справаздачнасць ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Забудова». На падставе аналізу бухгалтарскага балансу, справаздач аб прыбытках і стратах, даных аб зменах уласнага капіталу і руху грашовых сродкаў, а таксама іншай фінансавай дакументацыі аўдытары прыйшлі да высновы, што здольнасць таварыства ў бліжэйшы час бесперапынна працягваць дзейнасць і пагашаць свае абавязацельствы ва ўстаноўленым парадку выклікае сумненне.

Рэспубліканская выстаўка-кірмаш народных рамёстваў і промыслаў «Кола дзён» прайшла нядаўна ў вёсцы Камарова. Мерапрыемства праводзілася ў адзінаццаты раз. Яго мэта – папулярызацыя сельскага турызму ў Беларусі. Адным з пунктаў выстаўкі-кірмашу быў круглы стол, прысвечаны развіццю малога і сярэдняга бізнесу ў сельскай мясцовасці.

Пятница, 07 июля 2017 14:04

Лес рубят – щепки не летят

Конкурс прафесійнага майстэрства вальшчыкаў лесу нядаўна прайшоў на базе Красненскага лясніцтва. У спаборніцтвах удзельнічалі работнікі Маладзечанскага лясгаса.

Нядаўна мая маці атрымала прадпісанне прымацаваць на яе доме нумарны знак. Тлумачылася патрабаванне падрыхтоўкай да перапісу насельніцтва. Адпаведнага знака на доме сапраўды няма, нумар напісаны фарбай на сцяне. Чаму гэтага недастаткова і якім чынам упарадкоўваецца «гарадская навігацыя», мы папрасілі расказаць начальніка Маладзечанскага філіяла РУП «Мінскае абласное агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры» Уладзіміра БАРЫСЕНКУ.

На станцыі Маладзечна сышла з рэек цыстэрна з палівам. Праз трэшчыну гаручая вадкасць выцекла і загарэлася. Побач знаходзяцца вагоны і цыстэрны з лёгкімі на загаранне рэчывамі. Існуе пагроза выбуху. Такой была ўводная вучэнняў, у якіх прымалі ўдзел чыгуначнікі, супрацоўнікі МНС і транспартнай міліцыі, работнікі цэнтральнай раённай бальніцы, аўтапарка, Маладзечанскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

Страница 209 из 229