26.02.2021 20:00

У Маладзечне ўшанавалі перадавікоў, занесеных на раённую Дошку гонару

Урачыстае мерапрыемства адбылося ў Палацы культуры нашага горада. У свяце працы прынялі ўдзел прадстаўнікі ўсіх галін вытворчасці і сацыяльнай сферы, кіраўніцтва і спецыялісты райвыканкама, дэпутацкага корпуса.

У фае Палаца былі арганізаваны выстаўкі-прэзентацыі прадукцыі Маладзечанскага малочнага камбіната, ТАА «Велес-Міт», філіяла «Маладзечанскі хлебазавод» ААТ «Барысаўхлебпрам», іншых прадпрыемстваў. У гонар перадавікоў гучалі канцэртныя нумары.

Старшыня раённага выканаўчага камітэта Юрый Горлаў падзякаваў перадавікам за карпатлівую стваральную працу, пажадаў ім далейшых поспехаў на карысць малой радзімы, вобласці, дзяржавы. Увогуле, у адрас лепшых работнікаў і арганізацый гучалі шматлікія словы падзякі.
На свяце былі адзначаны лепшыя прадпрыемствы і арганізацыі Маладзечаншчыны, кіраўнікі і спецыялісты суб’ектаў гаспадарання, тыя, хто выдатна паказаў сябе ў сферах прамысловасці, сельскай гаспадаркі, медыцыны, адукацыі, сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, фізкультуры і спорту і гэтак далей.

Удзельнікі свята атрымалі зарад добрага настрою і яркіх эмоцый. Гэта будзе натхняць іх на яшчэ большыя працоўныя дасягненні.

Больш падрабязна пра свята чытайце ў адным з наступных нумароў.

Алег БЯГАНСКІ.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://mgazeta.by/glavnaya-novost/item/8996-u-maladzechne-shanavali-peradaviko-zanesenykh-na-rajonnuyu-doshku-gonaru.html#sigProId6f3b8c9a50
Прочитано 648 раз Последнее изменение 26.02.2021 20:00
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.