У прывітальным слове Ігар Карпенка павіншаваў маладзечанцаў з пачаткам навучальнага года. Ён адзначыў, што Дзень ведаў -- добрая нагода абмеркаваць кірункі сістэмнай работы па мадэрнізацыі адукацыі, у тым ліку прафесійнай. Сёння асаблівую значнасць для краіны мае падрыхтоўка спецыялістаў харчовай прамысловасці, машынабудавання, энергетыкі, будаўнічай галіны. Павышаецца прэстыж рабочых спецыяльнасцей. Абітурыенты, якія паступаюць у каледжы і ліцэі, маюць высокі бал атэстата і асэнсавана выбіраюць будучую прафесію. На конкурсах прафесійнага майстэрства «WorldSkills Belarus» моладзь дэманструе свае ўменні і навыкі, атрымлівае прафесійны і асабісты вопыт. Прыемна, што навучэнцы політэхнічнага годна прадстаўляюць сваю ўстанову.
Больш падрабязга -- у "Маладзечанскай газеце" за сераду, 5 верасня.