03.01.2018 7:37

Ёсць тысяча! Ганаровую нованароджаную зарэгістравалі ў Маладзечне

Анечка Юша з’явілася на свет 13 лістапада, у панядзелак. Як аказалася, і дата, і дзень наперакор усім забабонам прынеслі ёй і яе сям’і ўдачу: дзяўчынка стала ў нашым горадзе тысячнай нованароджанай 2017 года. Па традыцыі ў ЗАГСе адбылася ўрачыстая цырымонія яе рэгістрацыі.

Ёсць тысяча! Ганаровую нованароджаную зарэгістравалі ў Маладзечне "Маладзечанская газета"

Будучыя муж і жонка сустрэліся ў Мінску. Прычым Ілона, якая жыла ў Смаргоні, спачатку пазнаёмілася з сястрой Ігара. Ён маладзечанец, працуе дыспетчарам вытворчасці на заводзе парашковай металургіі. Ілона – медсястра даўрачэбнага кабінета гарадской паліклінікі №1. Іх сям’і ўжо шэсць гадоў.

Прыемна было яе бацькам атрымаць ад райвыканкама сертыфікат на пакупкі ў адным з дзіцячых магазінаў. На памяць аб адметнай даце застанецца кніга пра маладзечанскі край. Шчырыя віншаванні і падарункі ад дэпутата Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людмілы Канановіч перадала яе памочнік Вольга Малярэвіч. Першы ў жыцці малышкі навагодні касцюм у выглядзе сімвала года сабачкі, іншыя падарункі падрыхтавала раённая арганізацыя Беларускага саюза жанчын на чале са старшынёй Аленай Барада. Не засталіся ўбаку ад знамянальнай падзеі і калектывы, у якіх працуюць Ігар і Ілона.

На моцных руках таты месячная Анечка адчувала сябе спакойна, нібы прыслухоўвалася да шматлікіх віншаванняў...

Поўнасцю матэрыял Анжалікі КРУПЯНЬКОВАЙ чытайце ў "МГ" за суботу, 30 снежня.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.  

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://mgazeta.by/glavnaya-novost/item/2073-josts-tysyacha-ganarovuyu-novanarodzhanuyu-zaregistravali-maladzechne.html#sigProId501d39d830
Прочитано 1919 раз Последнее изменение 03.01.2018 7:37
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.