11.09.2021 10:49

Раённы фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2021» прайшоў у аграгарадку Беразінскае

Для ўрачыстага адкрыцця свята вядучыя запрасілі на сцэну намесніка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Аляксея Багданава, старшыню раённага выканаўчага камітэта Юрыя Горлава. У свяце прынялі ўдзел член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Каліна Капуцкая, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людміла Канановіч і Алег Семянчук, адказныя работнікі Мінскага аблвыканкама, кіраўніцтва раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў,прафсаюзаў.



У час урачыстага шэсця прадстаўнікі гаспадарак раёна неслі свае каравай і сноп, а таксама макеты сваёй тэрыторыі, з якіх усе разам склалі карту намалотаў Маладзечанскага раёна. Вядучыя прадставілі кожнае сельгаспрадпрыемства на чале з іх кіраўнікамі, агучылі іх дасягненні на жніве.

Кульмінацыя «Дажынак-2021» -- урачыстае ўзнагароджанне лепшых аграрыяў, пераможцаў раённага спаборніцтва на ўборцы ўраджаю. Сярод прадпрыемстваў пераможцамі сталі ААТ «Гарадзілава», філіял Аграфірма «Лебедзева» РУП «Мінскэнерга», ААТ «Селеўцы». Ганаровымі граматамі і падзякамі, каштоўнымі падарункамі былі ўзнагароджаны перадавыя камбайнеры, вадзіцелі па адвозцы збожжа, аператары збожжасушыльных установак, галоўныя інжынеры, аграномы, лепшыя кіраўнікі сельскагаспадарчай вытворчасці, маладыя кіраўнікі і работнікі сельгаспрадпрыемстваў, абслуговых арганізацый і іншыя.




Музычным падарункам удзельнікам «Дажынак-2021» стаў святочны канцэрт арт-групы «Беларусы» і творчых калектываў Маладзечанскага раёна.




Фота: Аляксей ПЛАТКО.


Па традыцыі кожнае сельгаспрадпрыемства афармляе сваё падвор’е, прадумвае яго прэзентацыю. Задача няпростая: кожны год трэба здзівіць нечым новым, крэатыўным. Лепшыя становяцца пераможцамі конкурсу падвор’яў.


Акрамя таго, праводзіцца конкурс на самы прыгожы каравай – галоўны сімвал «Дажынак».




Ганаровыя госці свята абыходзяць усе падвор’і, каб пасля назваць пераможцаў конкурсу.


З самага ранку на пляцоўцы ля Беразінскага Дома культуры адчуваецца подых маштабнага свята, да якога рыхтаваліся не адзін месяц. Аграгарадок папрыгажэў і памаладзеў: тут праведзены вялікі аб’ём работ па добраўпарадкаванні, было задзейнічана шмат арганізацый. Адметна, што і мясцовае насельніцтва не засталося ўбаку ад навядзення парадку на прыдваровых тэрыторыях, на сваіх сядзібах.



Перад пачаткам свята разгарнулі работу інтэрактыўныя пляцоўкі, гандлёвыя павільёны. Прадпрыемствы харчовай прамысловасці раёна па традыцыі прадстаўляюць навінкі сваёй прадукцыі, праводзяць дэгустацыі.





Наладжана выстаўка майстроў народнай творчасці, дзе можна набыць разнастайныя сувеніры на памяць аб свяце.





Дзяўчаты ў нацыянальных касцюмах сустракаюць з хлебам-соллю ганаровых гасцей свята. Святочную атмасферу ствараюць роставыя лялькі, фотазоны.


Фота: Аляксей ПЛАТКО

Прочитано 629 раз Последнее изменение 11.09.2021 10:49
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.