Як харчавацца правільна з улікам узросту, чаму на галодны страўнік нельга есці фрукты і агародніну і колькі за суткі трэба выпіваць вады – пра гэта і многае іншае расказалі медыкі слухачам народнага ўніверсітэта здароўя ў Маладзечне.
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ўручыў адну з самых прэстыжных прэмій Беларусі «За духоўнае адраджэнне». Сярод яе лаўрэатаў – грамадская арганізацыя «Беларускі саюз жанчын».
На ўрачыстасці ў Палацы Рэспублікі прысутнічала дырэктар гарадскога Палаца культуры Святлана Сарока, якая больш за год узначальвае Мінскую абласную арганізацыю БСЖ.
Жаночая арганізацыя Міншчыны аб’ядноўвае на добраахвотнай аснове 22 раённыя і дзве гарадскія, 646 пярвічных арганізацый, у яе радах больш за 12 тысяч прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва. І гэта вялікая сіла, аб чым сведчаць канкрэтныя справы, накіраваныя на ўмацаванне прэстыжу сям’і і мацярынства, маральных каштоўнасцей, ролі жанчыны ў нашым грамадстве.
— Галоўны акцэнт у сваёй рабоце мы робім на дабрачыннасць, дапамогу людзям рознага ўзросту, якія па волі лёсу апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі – інвалідам, сіротам, дзецям з няпоўных сем’яў, адзінокім матулям, — зазначае Святлана Рыгораўна. — У рамках рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці» раённыя і пярвічныя арганізацыі БСЖ падрыхтавалі навагоднія падарункі, пабывалі ў мнагадзетных, прыёмных сем’ях, дамах-інтэрнатах, сацыяльных прытулках. Калі гаварыць пра маладзечанскі рэгіён, то гэту акцыю мы праводзілі сумесна з раённай арганізацыяй, якую нядаўна ўзначаліла Алена Барада, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. Больш за 700 хлопчыкаў і дзяўчынак пабывалі ў гарадскім Палацы культуры на дабрачынным навагоднім ранішніку.
Актывісты БСЖ пасля ўручэння прэміі «За духоўнае адраджэнне».
Актыўна ўдзельнічае абласная арганізацыя ў маштабных рэспубліканскіх праектах БСЖ «Жанчына года», «Сям’я года», «Тыдзень маці», «Збяром ранец разам», «Добрае сэрца» і многіх іншых. Прыемна адзначыць, што летась дзве прадстаўніцы Маладзечаншчыны былі ўдастоены высокага звання «Жанчына года». Гэта дырэктар ААТ «ЭНЭФ» Наталля Галота і галоўны заатэхнік аграфірмы «Лебедзева» Тамара Алісейка. Пра іх, а таксама пра многіх іншых расказваецца ў спецыяльным выпуску часопіса «Алеся», прысвечаным дзейнасці Мінскай абласной арганізацыі БСЖ. Ён выйшаў у кастрычніку мінулага года, яго прэзентацыя адбылася ў Палацы Рэспублікі. У зале прысутнічалі гераіні матэрыялаў, сярод якіх былі і нашы зямлячкі, сябры БСЖ: мастачка, іканапісец Ядвіга Сянько, пісьменніца Тамара Бунта, старшыня Маладзечанскага аддзялення асацыяцыі цырульнікаў і касметолагаў Беларусі Людміла Абрамовіч і іншыя.
Сярод значных падзей мінулага года Святлана Сарока называе выязныя пасяджэнні прэзідыума і праўлення абласной арганізацыі БСЖ у Вілейскі і Маладзечанскі раёны, наведванне дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра «Надзея», знаёмства з умовамі працы жанчын на Маладзечанскім малочным камбінаце і яго Вілейскім філіяле. Карыснай была сустрэча з доктарам медыцынскіх навук, прафесарам Леанідам Путырскім. Шмат добрых эмоцый засталося пасля мерапрыемства ў рамках новага праекта Мінскай абласной арганізацыі БСЖ «Жанчына-легенда», прысвечанага творчасці ганаровай грамадзянкі Мінскай вобласці, славутай беларускай артысткі Марыі Захарэвіч. А як прыемна было сельскім працаўніцам, якія прымалі ўдзел у жніве ў якасці памочнікаў камбайнераў, прама на палявым стане атрымаць словы падзякі і падарункі за працу ад лідараў абласной і раённых арганізацый! Яшчэ адна адметная падзея – адкрыццё ў гарадскім парку Вілейкі Сквера маці, які ўпрыгожыла бронзавая кампазіцыя жанчыны з дзецьмі скульптара Аляксандра Шомава. Раённая арганізацыя БСЖ была сярод ініцыятараў гэтага праекта, які, хочацца спадзявацца, ацанілі жыхары райцэнтра.
Сталічная вобласць адзначае сваё 80-годдзе. Жаночая арганізацыя не застаецца ўбаку ад такой адметнай падзеі. Ёй прысвечаны пашыраныя пасяджэнні прэзідыума і праўлення, лідараў раённых арганізацый, сацыяльны праект «Землякі», ушанаванне жанчын, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё Міншчыны і адзначаюць разам з вобласцю свой восьмы дзясятак жыцця.
У бліжэйшых планах – прэзентацыя афіцыйнага сайта Мінскай абласной арганізацыі БСЖ. На працягу года адбудуцца тэматычныя выстаўкі, конкурсы, форумы, праекты. Многія сем’і, матулі і дзеці адчуюць канкрэтную дапамогу, пераканаюцца, што ім ёсць да каго звярнуцца па падтрымку і разуменне.
Фота: архіў АБЛАСНОЙ АРГАНІЗАЦЫІ БСЖ.
Адкрыць іх сакрэты дапамагае дзецям дырэктар музея маладзечанскай СШ №1 Вольга Смалонская. У час зімовых канікулаў яна праводзіла экскурсіі не толькі для вучняў сваёй школы, але і іншых навучальных устаноў.
Вось ужо трэці год запар прыязджае ў Маладзечна на сустрэчы з чытачамі цэнтральнай раённай бібліятэкі Эльза Піньёль, першы саветнік па супрацоўніцтве і культуры пасольства Францыі ў Беларусі. Дыпламат адкрывае беларусам сваю краіну, дапамагае ім больш глыбока спасцігнуць яе культуру і мову. На гэты раз госця прысвяціла сваё выступленне асаблівасцям выхавання і адукацыі дзяцей у французскіх сем’ях. Гэта тэма ёй вельмі блізкая: у сям’і Піньёль падрастаюць сын і дачка.
У многіх на слыху папулярная ў 50-60-я гады мінулага стагоддзя песня «Выходил на поля молодой агроном». Аказваецца, у той час у калгасах нашага раёна пераважную большасць сярод аграномаў складалі жанчыны. У іх ліку і кавалер ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга Софія ЧАПУРОК, якая 26 лютага адзначыць сваё 80-годдзе.