Сяброўкі-маладзечанкі Жанна Дудчанка, Ларыса Зайцава і Алена Мантуш трэці год падарожнічаюць па нашым і суседніх раёнах і па-новаму адкрываюць для сябе родны край. Усе паездкі вельмі бюджэтныя, разлічаныя на адзін дзень і ў большасці выпадкаў па адлегласці не перавышаюць 100 кіламетраў у адзін бок. Сваімі ўражаннямі падарожніцы дзеляцца з сябрамі і знаёмымі, і ў іх ужо з’явіліся паслядоўнікі.
Нашы землякі паспяхова выступілі на IX Міжнародным турніры сярод ветэранаў па валейболе, прысвечаным Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Сёлета з 2 па 13 кастрычніка ў Маладзечанскім раёне пройдзе пробны перапіс насельніцтва. Ён стане рэпетыцыяй чарговага перапісу насельніцтва нашай краіны, які адбудзецца з 4 па 30 кастрычніка 2019 года.
Раённая арганізацыя РГА «Белая Русь» у рамках акцыі «Белая Русь – з любоўю да дзяцей» ушанавала жанчын, якія сталі мамамі 5 ліпеня -- у дзень вызвалення Маладзечна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У рамантычнай белай ратонддзе ў парку атрымліваюцца шыкоўныя рамантычныя здымкі. Нездарма менавіта ў гэтым прыгожым месцы штогод праводзіцца выязная ўрачыстая рэгістрацыя шлюбу, прымеркаваная да святкавання Дня горада. Сёлета гэтымі шчасліўчыкамі сталі Святлана Кузьмінская і Дзмітрый Шуляк.