На Драздовіцкі выбарчы ўчастак №2 завітала ветэран працы Лізавета Дубовік (на здымку). Многія маладзечанцы добра ведаюць Лізавету Уладзіміраўну, дзякуючы яе шматгадовай дзейнасці на ніве культуры.
17 лютага ў Мінску пройдзе конкурс-свята «Радасць мая». Сумесны праект Беларускай праваслаўнай царквы і Міністэрства адукацыі накіраваны на выяўленне таленавітых дзяцей і дарослых, падтрымку іх творчых дасягненняў.
Маладзечанская ветэранская арганізацыя -- пастаянная ўдзельніца выбарчых кампаній. Яе прадстаўнікі вылучаюцца ў абласную, раённую, сельскія ўчастковыя выбарчыя камісіі, а таксама назіральнікамі на ўчасткі.
Відэаролік з удзелам жыхара Маладзечна Сяргея Танана і жураўля стаў пераможцам расійскай тэлеперадачы «Сам сабе рэжысёр». Выпуск з удзелам сям'і маладзечанцаў выйдзе ў эфір у красавіку, а здымкі адбыліся ў канцы мінулага года.
Сёлета Маладзечанскі музычны каледж імя М.К. Агінскага святкуе сваё шасцідзесяцігоддзе. У фае Палаца культуры адкрылася выстава «Талака» выкладчыкаў аддзялення дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва музычнага каледжа, дзе прадстаўлены работы, выкананыя ў тэхніцы графікі, жывапісу, дэкаратыўнага мастацтва.