— Саслужыўцы-мужчыны заўсёды падтрымліваюць мяне, калі трэба – дапамагаюць. А падапечныя (абавязаныя асобы і інш.) больш ахвотна ідуць на кантакт. Увогуле, служба ў правааахоўных органах аднолькава падыходзіць як для моцнай, так і для прыгожай паловы чалавецтва, — адзначыла Святлана Равяка.
Наталля Космач дадала, што цяжкасці бываюць на любой рабоце, але іх трэба пераадолець. Тады заслужыш у калектыве давер і павагу.
Фота А. Платко.