17.02.2017 15:05

Сталі мужам і жонкай на Дзень усіх закаханых

31 снежня пад бой курантаў Андрэй Каляда прапанаваў Дар’і Казьміных стаць яго жонкай і падарыў ёй заручальны пярсцёнак. А ў ЗАГС пара прыйшла 14 лютага, у Дзень усіх закаханых.

Андрэй з лёгкасцю нясе сваю прыгажуню на руках: былому дэсантніку гэта зусім няцяжка. Служыў у Віцебску ў паветрана-дэсантных войсках, у маі мінулага года вярнуўся дадому. Сястра Юля пазнаёміла яго са сваёй сяброўкай Дашай, і маладыя людзі адразу адчулі сімпатыю адзін да аднаго, пачалі сустракацца.

І ўсё ж Даша прызнаецца, што прапанова рукі і сэрца стала для яе сюрпрызам, не чакала, што прагучыць яна ўсяго праз паўгода пасля знаёмства. Але хто сказаў, што сапраўднае каханне трэба выпрабоўваць часам? Галоўнае, каб сэрца падказала, што гэта твая палавінка, што менавіта з гэтым чалавекам ты хочаш звіць сваё сямейнае гняздо, гадаваць дзяцей, доўга і шчасліва ісці па жыццёвай дарозе.

Чытайце поўнасцю ў "МГ" за суботу, 18,02,2017 г.

Паважаныя чытачы! Калі ў вас ёсць арыгінальныя, прыгожыя здымкі з вашага вяселля, калі з імі звязана цікавая, рамантычная гісторыя вашага кахання, мы з задавальненнем апублікуем іх на старонках газеты. Тэлефануйце па нумары 77-19-61, пішыце на электронны адрас рэдакцыі Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра..

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Прочитано 7186 раз Последнее изменение 17.02.2017 15:05
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.